„Вясёлкавая плынь” у Спораўскім доме культуры



Студыя народнай творчасці „Вясёлкавая плынь” пры Спораўскім доме культуры арганізавала выставу прац навучэнцаў студыі.

IMG_0227

На выставе можна ўбачыць малюнкі, сплеценыя паясы, рэчы з лазы і саломы, карціны і ручнікі, вышытыя ў традыцыйнай мясцовай манеры, а таксама шмат іншых таленавітых мастацкіх вырабаў.

Паводле кіраўніка студыі Ганны Чайчыц, выстаўлены працы не толькі наведнікаў студыі, але і дарослых з таварыства аматараў народных майстроў:

– Тут дзіцячыя працы, мае канешне ж і народных майстроў супольная выстава. Выпускнікоў нашай студыі таксама ёсць ручнічкі, карцінкі, яны таксама працягваюць вышываць.

Наведнікі выставы зачараваныя працамі і лічаць такі занятак дзяцей вельмі карысным:

– Гэта сваімі рукамі такую прыгажосць можна стварыць – зачараваныя.

– Гэта так добра, што нашы дзеці займаюцца карыснай справай і вучацца ад сваіх мацярок і бабуляў. Вышыванне – гэта спадчына, і яна павінна працягвацца.

На выставе, якая працягнецца да сярэдзіны чэрвеня, можна не толькі паглядзець на гэтую прыгажосць, але і набыць яе, кажа Ганна Чайчыц.

Беларускае Радыё Рацыя