Выйшаў 10-ы нумар альманаха «Горад Святога Губерта»



Дзясяты нумар гістарычнага альманаха «Горад Святога Губерта» выйшаў у Гародні. Прэзентацыя выдання прайшла ў галерэі «Крыга» ў нядзелю, 19 чэрвеня. Сабраліся як вядомыя краязнаўцы, аўтары альманаха, так і значная колькасць аматараў гісторыі горада. З уступным словам выступіла рэдактарка, гісторык, Іна Соркіна:

— Сярод сталых аўтараў Андрэй Вашкевіч, Таццяна Касатая, Фёдар Іванавіч Ігнатовіч, Любоў Зорына, Вячаслаў Швед ужо не першы раз дае свае тэксты. Гэта сталыя аўтары, якія традыцыйна адсочваюць магчымасці выдання і прапаноўваюць свае цікавыя матэрыялы. У дзясятым нумары новым аўтарам з’яўляецца Аляксандр Ланеўскі — гісторык, які жыве і працуе ў Кракаве.

Альманах выйшаў у межах выдавецкай ініцыятывы «Гарадзенская бібліятэка». Выданне распаўсюджваецца за ахвяраванні на дабрачыннасць. Частка іх пойдзе на падтрымку рэабілітацыйнага дзіцячага цэнтра ў Гародні, а частка — на наступнае выданне альманаха.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара