Выйшла першая публікацыя пра каталіцкі некропаль у Берасці



10 лістапада ў 12:30 на каталіцкіх могілках па вуліцы Пушкінская ў Берасці адбудзецца ўрачыстае асвячэнне надмагілляў, якія адрэстаўравалі ў кастрычніку 2016-га. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Берасці. Адразу ж пасля рэлігійнай цырымоніі берасцеец Іван Чайчыц правядзе экскурсію і распавядзе прысутным пра гісторыю некропалю XIX стагоддзя:

– Я цікаўлюся гісторыяй Берасця, краязнаўствам, фартыфікацыяй, некрапалістыкай.

Адразу ж пасля ўрачыстасцяў на могілках, а 14-й гадзіне адбудзецца прэзентацыя публікацыі аб каталіцкім некропалі. Прадставяць 30-старонкавую брашуру на разгляд публікі ў будынку консульства па адрасе Куйбышава 34. Публікацыя выдання адбылася дзякуючы падтрымцы МЗС Польшчы.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота nekropol-brest.ucoz.ru