Пабачыла свет сёмая „Жырандоля”



Сёмы па ліку літаратурны альманах “Жырандоля” пабачыў свет на Берасцейшчыне. Ён не мае асобна вызначанай тэмы або прывязкі да падзеяў, аднак уключае ў сябе з дзясятак твораў маладых аўтараў. “Мы прапануем азнаёміцца з новай паэзіяй, прозай, крытыкай”, – адзначае рэдактар альманаха Лявон Валасюк:

– На конт маладых, у нас актыўна працуе празаік Сяргей Белаяр, з Кобрыня дзяўчына Аляксандра Фагот піша неблагія вершы, яна вучыцца ў Польшчы пасля заканчэння школы ў Кобрыні, ёсць яшчэ там адна цікавая дзяўчынка – Вераніка Мініна.

“Той факт, што мы выдаем літаратурны альманах Берасцейшчыны і кожны год выходзіць нумар, – гэта пазітыўная з’ява не толькі для вобласці, але і для Беларусі ў цэлым”, – дадаў Лявон Валасюк. З яго словаў, кожны год для літаратараў становіцца ўсё больш складаным у фінансавым плане, аднак пытанне пакуль вырашаецца сваімі сіламі.

zhyrandolia_7

Беларускае Радыё Рацыя