Вырашаецца лёс гарадзенскага драўлянага лямуса



Згодна з рашэннем Гарадзенскай дыяцэзіі і асабіста біскупа Аляксандра Кашкевіча, у драўляным будынку лямуса, які знаходзіцца на тэрыторыі Пабрыгіцкага кляштара, павінен паўстаць музей.

lamus

Драўляны будынак 17 стагоддзя лічыцца самым старым на тэрыторыі краіны.

Цяпер праходзяць кансультацыі ў Міністэрствах культуры Беларусі і Польшчы, пасля чаго лямус даследуюць спецыялісты, якія і прымуць канчатковае рашэнне пра рэстаўрацыю. Паводле каардынатаркі міжнародных праектаў Гарадзенскай дыяцэзіі Ірэны Сіліневіч, стварэнне музея дасць магчымасць належным чынам захаваць помнік архітэктуры:

– Хутчэй за ўсё, тут будзе экспазіцыя, якая будзе мяняцца, будуць выставы культавых рэчаў, ікон.

Фінансаванне рэстаўрацыі лямуса і стварэнне ў ім музея бярэ на сябе Гарадзенская дыяцэзія, таксама плануецца прыцягнуць ахвяраванні.

Улады не прымаюць удзелу ў аднаўленні лямуса  – самага старажытнага  помніка драўлянага дойлідства на тэрыторыі Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня