Выстава Анджэя Струмілы адкрылася ў Полацку



Апошнім часам выставы славутага мастака, які называе сябе грамадзянінам Вялікага княства літоўскага, прайшлі ў многіх гарадах Беларусі. Чарга дайшла і да старажтнага Полацка. 7 красавіка выставу Анджэя Стумілы адкрылі ў Мастацкай галерэі Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Сам мастак прыехаць на адкрыццё не змог, але перадаў свае сардэчныя вітанні палачанам.

Выстава называецца „Тэатралія” і прысвечана сцэнічнаму мастацтву славутага майстра. Яна рэалізавана ў рамках прэзентацыі польскай культуры на Беларусі і праграмы прамоцыі Падляшскага ваяводства, дзякуючы фінансавай падрымцы Польскага Інстытута ў Менску і Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства.

DSC02861

Інтэрв’ю дае дырэктар Падляшскага музея ў Беластоку Анджэй Ляхоўскі.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара