Выстава „Гравітацыя” ў гарадзенскай „Крызе”



Выстава менскага мастака Уладзіміра Кандрусевіча пад назвай „Гравітацыя” адкрылася ў Гародні. У арт-галерэі „Крыга” прайшоў вернісаж яго твораў.

P1220113

Карціны, якія выстаўлены ў адной з заляў, створаны на метале. Тэма вернісажу не мае нічога супольнага з законам фізічнай гравітацыі. Кажа Уладзімір Кандрусевіч:

– Апошнім часам былі такія разважанні, у пошуках самога сябе і свайго шляху ў мастацтве, вывучаючы розныя стратэгіі і канцэпцыі я зразумеў, што свой шлях трэба шукаць толькі ў сярэдзіне сябе. І тады, калі я пачаў прыслухоўвацца і прыглядацца да таго, што для мяне важна, спрабаваў знайсці вось тыя кропкі магнітызму ці гравітацыю, што дазваляе ўтрымліваць нейкі ўнутраны баланс і раўнавагу.

На вернісаж прыехалі таксама родныя мастака, брат Павел і бацька Уладзімір – кампазітар. Сам мастак Уладзімр Кандрусевіч шмат працуе ў Віцебскай рыма-каталіцай дыяцэзіі, дзе займаецца роспісам храмаў.

Выставу ў гарадзенскай галерэі „Крыга” можна наведаць да канца снежня.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня