Выстава мастака Яна РыдзІкі



Выстава вядомага мастака Яна РыдзІкі, прысвечаная юбілею горада Браслава, адкрыецца 6 чэрвеня на Замкавай гары ў Браславе.

Арганізатарам выставы з’яўляецца Браслаўскі музей традыцыйнай культуры.

Па словах Яна РыдзІкі, піша ён пераважна алеем і спрабуе сябе ў розных накірунках. Матывы яго творчасці разнастайныя, у тым ліку і на гістарычную тэматыку. Менавіта карціны датычныя гісторыі горада Браслава і будуць прадстаўленыя на выставе.

Наш музей Браслаўскі робіць вялікую справу ў розных напрамках. Некаторыя карціны я прысвяціў Браславу, а яшчэ рыцарскія матывы там прысутнічаюць.

Ян РыдзІка – жывапісец-рэаліст, удзельнік музейных, традыцыйных і персанальных выстаў.

Працы мастака знаходзяцца ў музеях Беларусі і прыватных калекцыях Літвы, Латвіі, Польшчы, Расеі, Беларусі. Зараз мастак рыхтуе новую выставу да 250-годдзя з дня нараджэння Клеафаса Агінскага.

Тацяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя