Выстава пра таямніцы, гісторыю і радавод прасаў



Полацкі Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер`я зрабіў незвычайную выставу. Яна прысвечана прыладам, якія выкарыстовалі палачане ў мінулым для прасавання бялізны і вопраткі. Выстава атрымала назву „Па тканаму мору плыве карабель…”

Кожная гаспадыня пацвердзіць, што мыццё бялізны не так стомна, як яго прасаванне. Пасля мыцця – ручнога або машыннага – бялізну трэба прасаваць. Бытавыя прасы для прасавання, здавалася б – тэхніка простая і добра ўсім знаёмая. Аднак і ў іх ёсць свае таямніцы, свая гісторыя і доўгі радавод…

Выстава будзе працаваць да 31 траўня.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік