Выстава тактыльнай скульптуры ў Берасці



“Рыба часу”, “Я і яйка”, “Курыны Бог”, “Месяц нахіліўся”… Выстава такой тактыльнай скульптуры Леаніда Тарабука адкрылася ў Берасцейскім абласным краязнаўчым музеі. Мерапрыемства арганізавана ў межах праграмы “Мастацтва на кончыках пальцаў”.

DSC_5095Леанід Тарабука адзначыў, што сучасная скульптура – гэта філасофія:

– Мая скульптура не для ўсіх. Гэта вельмі вузкае кола: людзі з абмежаваным зрокам і тыя, хто вельмі разбіраецца ў скульптуры. Бо трэба адчуць аб’ект, паразважаць, падумаць, чаму яго стварылі, як выглядаў гэты працэс. Таму гэта філасофскі кірунак. І мяне ўсё задавальняе.

Скульптар працуе ў галіне манументальнай і станковай скульптуры, дэкаратыўнай пластыкі –  практычна ва ўсіх жанрах. Агулам на экспазіцыі прадстаўлена 11 прац мастака. Наведаць выставу можна да сярэдзіны снежня.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота virtualbrest.by