Выстава тэкстыльнай скульптуры ў Віцебску



37 мастакоў узялі ўдзел у IV Міжнародным пленэры тэкстыльнай скульптуры, які адбыўся летась у Славакіі. Вынікам яго стала вялікая выстава, якая атрымала назву “Размовы ў зялёных”. 23 лютага яна адкрылася ў Віцебскім мастацкім музеі. Куратарам выставы выступіла віцебская габеленшчыца Наталля Лісоўская. Кіраўніком праекта з’яўляецца мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн.

– Гэта мастакі, якіх я добра ведаю, якіх я заўсёды запрашаю на свае пленэры. Былі і новыя ўдзельнікі. Былі таксама і завочнікі. Яны не былі з намі на пленэры, але яны ведалі нашыя ўмовы і вытрымалі іх у сваіх працах. “Першым экранам” гэтая выстава прайшла ў Славакіі адразу пасля пленэру. А цяпер у Беларусі “першым экранам” яна прайшла ў Віцебску.

Выстава ў Віцебску будзе працаваць да 13 сакавіка. А ўжо 18 сакавіка яна адкрыецца ў Полацкай мастацкай галерэі.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя