«Я творчасцю жыву»



«Я творчасцю жыву» — у Глыбоцкім доме рамёстваў адкрылася выстава вырабаў з лазы майстра Святланы Навойчык. Глыбачанка прадставіла некалькі дзясяткаў экспанатаў хатняга ўжытку, эксклюзіўныя вырабы  і некалькі працаў у іншых накірунках творчасці. Святлана Навойчык вядомая тым, што на Віцебшчыне аднавіла тэхналогію пляцення лапцей з лыка. І нават журы “Славянскага базару ў Віцебску” некалькі гадоў таму абула ў лапці:

— Там вельмі шмат людзей зацікавіліся лапцямі, якія мы робім з кары. Прыходзілі ўсе майстры, там майстар-клас быў.

РР: Вы штогод удзельнічаеце ў «Славянскім базары»?

— Там выходзіць раз у 4 гады. Я ўжо тры разы была на конкурсе і кожны раз — першае месца. Першы раз — за кошыкі, другі — за велікоднае яйка, а трэці раз ужо за абажур.  

Вырабы з лазы Святланы Навойчык займалі прызавыя месцы на абласных і міжнародных конкурсах. Глыбачане і госці горада змогуць іх аглядаць на выставе цягам двух месяцаў.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара