Як зберагчы Новы Свет?



У Гарадзенскай этнакраме “Цудоўня” адбылася сустрэча з гісторыкам Таццянай Казак, якая выступіла з лекцыяй, прысвечанай гарадскому раёну драўлянай забудовы Новы Свет.

nowy_swet

Адметны сваёй архітэктурнай непаўторнасцю раён паступова знішчаецца мясцовымі ўладамі, якія не збіраюцца прыкладаць высілкі для яго захавання. І гэта, па словах Таццяны Казак, з’яўляецца паказчыкам стаўлення ўладаў да гістарычна-архітэктурнай спадчыны горада над Нёманам:

– Часта знішчаюцца помнікі, якія маюць статус помніка. А гэты раён, на жаль, не мае такога статуса. Ён быў зняты ў 2006 годзе. Я б не сказала, што гэта мэтанакіраванае знішчэнне Новага Света, гэта знішчэнне гістарычнай часткі Гародні, на месцы якой, на жаль, нічога не з’яўляецца акрамя дарог.

Падчас лекцыі адбыўся паказ аматарскага дакументальнага фільма пра гісторыю і сучасны стан Новага Света, а таксама яго жыхароў. Фільм паўстаў некалькі гадоў таму падчас шырокай грамадскай кампаніі па абароне гарадзенскага Новага свету.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня