Якіх музеяў не хапае ў Гародні?



У Гародні знахадзіцца каля двух дзясяткаў розных музеяў. Большасць з іх – дзяржаўныя, існуе адзіны ў горадзе прыватны музей Януша Паруліса – Гарадскі музей быта.

У 2006 годзе старшыня камісіі па культуры, адукацыі і справах моладзі Гарадзенскага аблвыканкаму Аляксандр Ласмінскі паабяцаў “татальную музеефікацыю” Гародні. Аднак прапановы, закладзеныя ў праграму “Спадчына” на 2006-10 гадыі, да сённяшняга часу нерэалізаваныя. Павінна было быць створана каля двух дзясяткаў новых музееў.

Карэспандэнт Беларускага Радыё Рацыя распытаў у гарадзенцаў, якіх музеяў зараз не хапае ў Гародні:

– У Гародні не хапе музея навукі, куды б маглі б вадзіць школьнікаў і дэманстраваць розныя эксперыменты па фізіцы, хіміі. Гэта было б вельмі цікава.

– Музей гісторыі горада можна было б стварыць.

Гарадзенскі краязнаўца Віктар Саяпін:

– Патрэбен музей гісторыі фатаграфіі. Наш горад мае цікавую і даўнюю гісторыю фотасправы. Таксама лічу патрэбным зрабіць дзяржаўным музей Януша Паруліса – Музей гарадскога быту.

Адзінае, што ўдалося стварыць за 10 год, – гэта напаўзачынены Музей пажарнай справы, які месціцца ў пажарнай каланчы, а таксама Музей гарадзенскай турмы, які з’явіўся літаральна некалькі месяцаў таму.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня