“Язненскі дабравест”



Сёмы фестываль праваслаўных нядзельных школаў прайшоў у Язне Мёрскага раёна. На фэст з’ехаліся прадстаўнікі нядзельных школ Полацкай дыяцэзіі. Мерапрыемства пачалося з малебну ў Спаса-Праабражэнскай царкве. Як кажа настаяцель храма, айец Сяргей Гуцко, першы фестываль “Язненскі дабравест” адбыўся ў 2010 годзе  падчас адзначэння 110-гадовага юбілею царквы. З той пары гэты фэст стаў штогадовы:

Станоўчае стаўленне да гэтага фестывалю. Дзеткі задаволеныя, дзеляцца досведам. Гэта толькі на карысць будучаму пакаленню. Самі бачыце, у якім свеце ўсе мы жывём. З Захаду прыходзяць кожны раз усё новыя ўражанні, якія дзеці пераймаюць. Таму такі фестываль нас яднае ў веры і шляху да выратавання.

У межах фестывалю адбылася выстава творчых прац выхаванцаў нядзельных школ і тэатральна-музычныя выступленні на тэму “Жыццё на Зямлі як шлях да вечнасці”.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі