Юбілейная выстава аўтара Міндоўга



У  Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў у Менску адбылося адкрыццё юбілейнай выставы Мікалая Несцярэўскага, прымеркаваная да 85-годдзя беларускага мастака.

На адкрыццё выставы прыехалі і яго землякі з Дзятлава, дзе Мікалай Несцярэўскі шмат гадоў пражыў і працаваў. Хаця нарадзіўся ён у вёсцы Бацюты каля Беластока.

Мастак актыўна працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладного мастацтва (кераміка), а таксама станковага жывапісу. У апошнія гады ён стварыў партрэты знаных асобаў Вялікага Княства Літоўскага, а таксама знакамітых беларусаў XIX-ХХ стагоддзяў. Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах, Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, Дзятлаўскім  дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі.

Пасля 17 ліпеня выстава Мікалая Несцярэўскага будзе экспанавацца ў Дзятлаве.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара