Юры Туронак перадае матэрыялы свайго архіва ў БДАМЛМ



Беларускі гісторык з Польшчы Юры Туронак працягае перадаваць матэрыялы свайго прыватнага архіва ў фонд Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ў Менску. Гэтымі днямі ў архіў паступілі 20 тэчак з дакуменамі, фотаздымкамі і друкаванымі выданнямі.

Кажа супрацоўніца архіва-музея Наталля Гардзіенка:

– Гэта ўжо другая частка за гэты год дакументаў з архіва Юрыя Туронка. Першая частка была перададзена ў красавіку гэтага году. І вось да нас паступілі новыя архіўныя матэрылы, падрыхтаваныя самім Юрыем Туронкам. Гэта 20 тэчак, у якіх можна знайсці дакументы, звязаныя з яго ліставаннем з рознымі асобамі сярэдзіны 20 стагоддзя. Тут жа матэрыялы і найноўшыя, з 90-х гадоў, тут таксама ліставанне з рознымі дзеячамі, рэдакцыямі і ўстановамі.

Перадаў у архіў-музей Юры Туронак і матэрыялы пра сваіх бацькоў. Сярод іх арыгінал атэстата Браніслава Туронка, атрыманага ім у Яраслаўскай гімназіі ў 1917 годзе, а таксама здымкі 10-20 гадоў мінулага стагоддзя.

1122458

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота bdamlm.by