Юры Якушаў: Зваротныя бакі „чосу”



Уладальнік унікальнага голасу бас-прафунда Юрый Якушаў днямі дэманстратыўна кінуў спеўны гурт “Беларускія казакі”. У яго складзе ён 15 год ездзіў на заробкі ў Нямяччыну.

IMG_0948

Калектыў пад гэтай назвай “на хуткую руку” ствараўся з прафесійных выканаўцаў пад чарговы кантракт. Але праславутым “чосам” на Захадзе, паводле суразмоўцы, вымушаныя займацца дзясяткі беларускіх – і зусім не горшых – выканаўцаў:

– Працаваў і ў оперным тэатры, і ў тэатры музкамедыі, у хоры “Санорус”, але, у асноўным, у хоры Роўды Белдзяржтэлерадыёкампаніі. Было цяжка з заробкамі ў 90-я гады, і мне прапанавалі ездзіць у Германію з казачым ансамблем. Ездзілі і па 3, і па 8 месяцаў. У месяц атрымлівалі дзесьці каля 7 мільёнаў. Цяжка было, аднойчы за месяц мы праехалі 40 тыс км.

Гады “казацтва” Юры Якушаў сёння называе “рабскімі” ды “пакутлівымі”. Зараз ён уладкаваўся стала спяваць у царкоўным хоры Храма ў Гонар Іова Шматпакутнага пры менскім Доме міласэрнасці. Думае пра сольную кар’еру.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара