З песняй – у дарогу



У  актавай зале музычнай школы Бярозы адбыўся канцэрт беларускага спевака Аляксандра Сухарава, які дайшоў да Бярозы пешшу. Пачаў свой другі музычны тур Аляксандр з Менску.

IMG_3473

Фінішны  горад – Берасце, куды ён плануе дайсці 8 сакавіка. Там жыве матуля спевака,  якую  ён хоча павіншаваць асабіста са Cвятам жанчын.

IMG_3425Выступ Сухарава з сольнай праграмай у Бярозе прайшоў  пры даволі шматлікай аўдыторыі:

– Магчыма б я і не адважыўся на другі тур, каб не бачыў рэакцыю людзей пасля першага. Я не займаюся самалюбаваннем ці самарэкламай. Я бачу, што людзям цікава тое, што я раблю.

Сапраўды, выступ Аляксандра Сухарава спадабаўся бярозаўскім гледачам. Яны актыўна падпявалі спеваку і засталіся ўдзячныя за прыемна праведзены час:

– Вельмі задаволеныя. Вялікі дзякуй!

– Я ўпершыню на ягоным канцэрце, але мне вельмі спадабалася.

– Асаблівае ўражанне зрабіла тое, што ён пешшу ў Бярозу прыйшоў.

Да Бярозы канцэрты Аляксандр Сухараў даў ужо ў Дзяржынску, Стаўпцах, Баранавічах, Івацэвічах. На чарзе – Кобрын і Берасце.

1p

У канцэрце прыняла ўдзел і 15-гадовая Ангеліна Піпер з Берасця. Дзяўчынка 10 гадоў займаецца вакалам. Яна павіншавала гледачоў з надыходзячым святам 8 Сакавіка. Песня-падарунак мамам расчуліла жаночую палавіну аўдыторыі:

Ангеліна – студэнтка Акадэміі папулярнай музыкі Ігара Крутога, двойчы была фіналісткай на дзіцячым Еўрабачанні, фіналістка міжнароднага конкурса Sanremo Junior.

IMG_3476

Яна выконвае песні на беларускай, рускай і польскай мовах.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза