Па вышыванку на „Славянскі базар”



Традацыйна ў сярэдзіне ліпеня ў Віцебску адбываецца Міжнародны фестываль мастацтваў „Славянскі Базар”. Сёлета ён праходзіць 25-ы раз.

Гэта не толькі музычныя канцэрты на сцэне Летняга Амфітэатра, але і цэлы шэраг розных культурніцкіх мерапрыемстваў – у гэтым годзе было спланавана 130 асноўных мерапрыемстваў і праектаў: канцэрты, спектаклі, кінапраграма, начныя дыскатэкі, лялечны квартал і іншае, таксама афіцыйныя мерапрыемствы. Усяго на форум было акрэдытавана каля 5,5 тысяч чалавек з 44-х краіны-ўдзельніц.

На жаль, сапраўдных музычных беларускіх зорак на сцэне Летняга Амфітэатра не пабачыш і не пачуеш – ні Зміцера Вайцюшкевіча, ні Лявона Вольскага, ні Brutto, ні “Троіцу”, ні многіх многіх іншых.

Нязменным поспехам у віцяблян і гасцей горада карыстаецца “Горад майстроў”. Бадай, гэта галоўнае месца на гэтым свяце мастацтваў, дзе можна сустрэць і беларускую песню і танец, і беларускую мову, купіць нацыянальны сувенір, у тым ліку вышыванку на любы густ.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік