„Заходнебеларускую Атлантыду” прэзентавалі ў Берасці



„Заходнебеларуская Атлантыда” – кнігу аўтарства кандыдата гістарычных навук Ігара Мельнікава прэзентавалі ў Берасці.

prezentacyja_atlantyda

Сустрэча прайшла ў грамадска-культурным цэнтры „Грунтоўня” і сабрала некалькі дзясяткаў чалавек, якія цікавяцца беларускай гісторыяй.

„Выданне прысвечана гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час – 1921-41 гады. Да ўвагі чытача – лёсы звычайных беларусаў і біяграфіі цікавых гістарычных асоб, якія былі звязаны з беларускай зямлёй”, – адзначыў Ігар Мельнікаў:

– Шмат матэрыялаў у маёй кнізе прысвечана менавіта Берасцю. Я рыхтаваў гэтыя матэрыялы і прэзентацыю, каб паказаць людзям, якія тут жывуць, для якіх гэта гісторыя – гэта частка гісторыі іх сямей, частка гісторыі іх рэгіёна. Таму для мяне вельмі важна паказаць гэта так, каб было цікава тое, што было мала вядома. Я паказаў і расказаў, што людзей зацікавіла падаецца.

„Трэба адыходзіць ад афіцыйнай гістарыяграфіі, таму што менавіта праз жыццё звычайных людзей зможам зразумець і трагедыі, і поспехі нашай беларускай гісторыі”, – дадаў Ігар Мельнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце