Завяршыўся ХV Мастацкі пленэр у Нараўцы



Штогод у гэтае невялікае падляшскае мястэчка з’язджаюцца творцы са шматлікіх краін і гарадоў Польшчы. Ужо традыцыйна падвядзеннем вынікаў тыднёвага пленэру была выстава прац яго ўдзельнікаў. Мастакі асаблівую ўвагу надалі беларускім краявідам, падкрэсліваючы іх каларыстычнае багацце, а таксама рэалістычныя і сімвалічныя рысы, уласцівыя беларускай прыродзе, – сказаў арганізатар пленэру Віктар Кабац:

– Мастакі, якія едуць праз усю Польшчы да нас, кажуць: калі ўязджаюць за Нарву, набліжаюцца да Нараўкі, ці недзе да ваколіц Саколкі, то іх сустракае зусім іншы краявід, не такі, як у іншых кутках Польшчы. Ён адрозніваецца тым, што тут яшчэ многа патрыярхальных вёсачак, якія суладныя з навакольнай прыродай.

DSC01996

На сёлетнім мастацкім пленэры ў Нараўцы не было ніводнага мастака з Беларусі. Прычынай сталі праблемы з афармленнем візы.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі