Жыхары Мясяціч запрашаюць на „Дзясятуху”



Палескае сяло Мясяцічы, што ў Пінскім раёне, запрашае на ўнікальнае свята „Дзясятуха”, звязанае са з’яўленнем цудадзейнага абраза Мясяціцкай Божай Маці.

абраз

Гісторыя адбылася ў 1893-м годзе на дзясятую пятніцу пасля Вялікадня. Святыню знайшлі на хвалях Прыпяці. Яна невялікага памеру, але ад 20-х гадоў мінулага стагоддзя знаходзіцца ў кіёце, які зрабілі ў Нью-Ёрку. Кажа кіраўнічка царкоўнага хору Вера Палхоўская:

– Цяпер грошы, а тады хто што мог – зерне, яйкі давалі, а яны прадавалі. Бывала ў Амерыку ездзілі на заробкі. Паслалі ў Амерыку, там купілі той кіёт. Прыслалі і той кіёт цяпер стаіць у нас у царкве, прыгожы такі, вялізны. Яго ўчатырох носяць, адзін не панясеш. Зараз жа людзей у вёсках мала, але і з горада прыязджаюць.

Сёлета „Дзясятуха” прыпадае на 8 ліпеня. Урачыстасці пачнуцца раніцай. Жыхары Мясяціч спадзяюцца, што традыцыя зацікавіць людзей з розных куткоў краіны і магчыма набудзе больш шырокі маштаб.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя