У Полацку «Жывая музыка экрана»



У Полацкім Сафійскім саборы XXXIV канцэртны сезон адкрылі праграмай «Жывая музыка экрана».

dscn0514

У выкананні Ксеніі Пагарэлай (арган), Вікторыі Бабенка (скрыпка), Тамары Калена (віяланчэль) і Валянціна Юхневіча (труба) прагучалі музычныя шэдэўры, напісаныя да савецкіх мастацкіх і мультыплікацыйных фільмаў ( «Авадзень», «Завея», «Салярыс», «Беражыся аўтамабіля»,«Доўгая дарога ў выдмах»), а таксама саўндтрэкі з лепшых замежных кінафільмаў («Мужчына і жанчына»,«Гісторыя кахання», «Прафесіянал», «Піраты Карыбскага мора», мюзікла «Кошкі»).

Знаёмыя мелодыі і выдатнае іх выкананне падарылі наведнікам канцэрта добры настрой.

Беларускае Радыё Рацыя