Зміцер Бартосік прэзентаваў у Гародні кнігу падарожжаў



У гарадзенскім “Цэнтры гарадскога жыцця” адбылася прэзентацыя кнігі Зміцера Бартосіка “Быў у пана верабейка гаварушчы…”. Зміцер прычытаў некалькі гісторый са сваіх падарожжаў, перамяжоўваючы іх анекдотамі, якія ён пачуў падчас сваіх вандровак.

Як стваралася гэта кніга распавядае Зміцер Бартосік:

– Раблю перадачу “Падарожжы Свабоды” недзе з 2002 года. Выйшла напэўна больш за 500 гэтых выпускаў. У кнігу ўвайшлі 35 адрасоў гэтых падарожжаў у асноўным аб’яднаных не месцам, а аб’яднаных самай страшнай, самай крывавай эпохай – гэта 1939-1954 год.

Напрыканцы сустрэчы журналіст Зміцер Бартосік выканаў некалькі сваіх песень.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня