Зміцер Вайцюшкевіч прадставіць праграму на вершы Генадзя Бураўкіна



26 траўня ў менскім ДК імя Шарко ў межах сольнага канцэрту Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra выканаюць лепшыя песні на вершы Генадзя Бураўкіна.

Першая супраца Вайцюшкевіча з Бураўкіным пачалася дзесяць гадоў таму – тады выйшаў альбом „Лірыка”, цалкам напісаны на вершы паэта. Пазней Вайцюшкевіч ствараў з Бураўкіным кампазіцыі для альбомаў “Тое, што трэба” (2008), “Варанок” (2013), “Наша песня” (2015). Былі і неальбомные творы, напрыклад, песня «Дакачайся, матуля», якая і дала назву праграме.

«Я шмат працаваў з рознымі паэтамі. Для мяне на фоне астатніх Генадзь Бураўкін вылучаецца спалучэннем прастаты і глыбіні. Тыя ж «Калыханка», «Месяц – жоўтая лодка» або «Дачакайся, матуля» – гэта пранікнёная лірыка з вельмі тонкім адчуваннем слова, – кажа Вайцюшкевіч. – А яшчэ Генадзь Мікалаевіч адзіны, хто тэлефанаваў пасля канцэрту і за нешта хваліў, за нешта рабіў заўвагі. Ён па-бацькоўску курыраваў мяне. Цяпер такога няма, і больш не будзе».

Генадзь Бураўкін пашоў з жыцця амаль тры гады таму, 30 траўня 2014 года.

Паводле naviny.by