Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў кнігу прозы



Дагэтуль публіка ведала Зміцера Вайцюшкевіча выключна як артыста, спевака. Аднак, цяпер ён адбыўся як літаратар.

У Менску, у Кніжным доме “ЛогвінаЎ”, прайшла прэзентацыя ягонай кнігі прозы “Простыя словы”. Гаворыць аўтар:

– Адбылася прэзентацыя кнігі, якая называецца простыя словы.  Па матэрыялах праграмы “Простыя словы”, якая гучала на Беларускім Радыё Рацыя ў 2014 годзе. Нейкі стан, калі хочацца дакрануцца да аркуша паперы са сваімі развагамі. Не ўсё праз песьню можна выказаць. Кніга пра ўсё і ні пра што.

Пачынаючы з 2010 года, на публічныя выступы Зміцера Вайцюшкевіча ў Беларусі існавала негалосная забарона, звязаная з удзелам спевака ў прэзідэнцскай выбарчай кампаніі Уладзіміра Някляева. Нарэшце, 26-га траўня ў Менску адбудзецца ягоны канцэрт, прысвечаны памяці паэта Генадзя Бураўкіна.

 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя. 

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.