«Значныя даследаванні» прэзентавалі ў Менску



У галерэі «Ў нескладовае» ў Менску прэзентавалі «Значныя даследаванні». Гэта першы пераклад нямецка-швейцарскай аўтаркі Норы Гомбрынгер на беларускую мову. Выданне гэтага зборніка стала магчымым дзякуючы падтрымцы Інстытута Гётэ, а таксама працы перакладчыц Вольгі Гапеевай ды Ірыны Герасімовіч. Паэтычны зборнік выйшаў у выдавецтве «Галіяфы». Дырэктар выдавецтва Зміцер Вішнёў падзяліўся ўражаннямі ад новай кнігі:

— Насамрэч гэта цалкам эстэцкі праект, некамерцыйнае выданне ад самага пачатку і перакладчыкі тут выступаюць як сааўтары, бо гэта паэзія, не проза і тое, што зрабілі Вольга Гапеева і Ірына Герасімовіч — гэта такі маленькі літаратурны подзвіг.

На імпрэзе ў Менску прысутных чакалі шматлікія сюрпрызы, у прыватнасці сама аўтарка адмыслова запісала відэазварот да беларускіх чытачоў і прачытала некалькі сваіх вершаў па-беларуску.

Беларускае Радыё Рацыя