Знойдзена магіла Арыстоцеля



Грэцкі археолаг Костас Сісманідзіс паведаміў, што ён знайшоў магілу старажытнагрэцкага філосафа Арыстоцеля. Ён удакладніў, што магіла былы выяўлена яшчэ ў 1996 годзе. Аднак тады выказваліся толькі меркаванні пра тое, што там пахаваны знакаміты філосаф. Зараз жа з’явіліся новыя даныя і важкія доказы, на падставе якіх можна сцвярджаць, што магіла Арыстоцеля сапраўдная.

Месца пахавання знаходзіцца на паўвыспе Халкідзікі каля гораду Стагіра – там, дзе нарадзіўся Арыстоцель.

Беларускае Радыё Рацыя