Золата беларускай зямлі



“Золата беларускай зямлі”— юбілейная выстава народнага майстра Беларусі Марыі Ермаловіч адкрылася ў Глыбоцкім Доме рамёстваў. На ёй прадстаўлены карціны, лялькі, абярэгі ды іншыя вырабы з саломы.

Паводле загадчыцы Глыбоцкага Дома рамёстваў, Таццяны Карнеевай, яны ганарацца тым, што працуюць побач з сапраўдным народным майстрам Беларусі, імя якога ведаюць далёка па-за межамі раёна.

— Гэта майстар з вялікай літары. Мы вельмі яе паважаем. Яна сапраўды той чалавек, які займаецца рамёствам ад зямлі. Яна прыцягвае моладзь, удзельнічае ва ўсіх святах і мерапрыемствах.

 

Гэта другая па ліку персанальная выстава народнага майстра Марыі Ермаловіч ў Глыбокім, якая будзе працаваць у Доме рамёстваў месяц.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота аўтара