* У 1616 годзе памёр Мікалай Радзівіл па мянушцы Сіротка – вядомы дзеячы ВКЛ, удзельнік Лівонскай вайны і вандроўнік. Ён вельмі цікава апісваў свае падарожжы, не дарма яго кнігі вытрымалі 20 перавыданняў.
* У гэты дзень скончыў свой жыццёвы шлях беларускі гісторык Канстанцін Кернажыцкі. Ён памёр ў лагеры для асуджаных у горадзе Канск Краснаярскага краю ў 1942 годзе.
* А ў 1985 годзе памёр знаны беларускі географ Вадзім Жучкевіч. Ён даслеаваў паходжанні назваў беларускіх гарадоў і мястэчак, а плёнам яго дзейнасці стаў тапанімічны слоўнік.
* У гэты ж дзень ваенны трыбуналам Маскоўскай ваеннай акругі прыгаварыў да вышэйшай меры пакарання Адольфа Клімовіча – журналіста, выдаўца і грамадскага дзеяча. Да вялікай сусветнай ён рэдагаваў гаспадарчы часопіс "Самапомач", а падчас вайны працаваў у Беларускай народнай самапомачы ў Лідзе, за што і быў арыштаваны органамі НКУС ужо ў мірны час. Прысудзілі да расстрэлу Клімовіча 28 лютага 1953 году, але прысуд не здзейснілі. Неўзабаве памёр Сталін і прысуд аднаму з рэпрэсаваных, які чакаў смерці змянілі – на 25 год лагераў. З іх дзеяч адбыў няпоўныя тры і быў рэабілітаваны. Дарэчы, складзены Клімовіча біяграфічны слоўнік беларускіх культурных і палітычных дзячоў дагэтуль існуе толькі ў рукапісе.
* У гэты дзень нарадзіўся беларускі жывапісец Павал Гаўрыленка, у 1956 годзе ён стаяў на чале Саюза мастакоў БССР. Ён прайшоў віцебскую школу жывапісу, у 30-х на ім трымалася аб’яднанне моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі
* А яшчэ ў гэты дзень у 2005 годзе прайшла юбілейная цырымонія ўзнагароджаньня лепшых рок-музыкаў краіны “Рок-Каранацыя”. Яна стала дзесятай па ліку і першай пасля двухгадовага перапынку. Усім яна запомнілася не толькі яскравымі выступамі яе ўдзельнікаў, але і шэрагам скандалаў, звязаных з наведваннем цырымоніі на той час кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Уладальнікі галоўнага прызу – гурт J:Mорс – тады адмовіліся выходзіць на сцэну.




