Дзянісава пакаралі штрафам (абноўлена)Суд Ленінскага раёна Гродна вынес рашэнне, згодна з якім незалежны журналіст Алесь Дзянісаў пакараны штрафам у памеры 70 тысяч беларускіх рублёў.
Апошняе выпраўленне: 15.03.2010 14:39
Дзень памяці Кастуся Каліноўскага22 сакавіка 1864 году расейскія карнікі забілі нашага нацыянальнага героя, кіраўніка нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў Беларусі і Літве Кастуся Каліноўскага. Беларуская Нацыянальная Памяць і Таварыства Беларускай Культуры ў Літве ладзяць Дзень Памяці Кастуся Каліноўскага.
Апошняе выпраўленне: 15.03.2010 12:36
У Брэсце спабонічалі мадэльеры і дызайнеры14 сакавіка ў Брэскім абласным грамадска-культурным цэнтры прайшоў 12 абласны конкурс маладых мадэльераў і дызайнераў „Стыль 2010”.
Апошняе выпраўленне: 15.03.2010 11:48
Беларусь павялічыць здабычу нафты ў ВенесуэлеБеларусь павялічыць здабычу нафты ў Венесуэле да 20 тыс. барэляў у суткі. Пра такія магчымасці паведаміў прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес на сустрэчы з членамі беларускай дэлегацыі - удзельнікамі пасяджэння Беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву.
Апошняе выпраўленне: 15.03.2010 10:56
Гадавіна канстытуцыі Беларусі15 сакавіка 1994 года дэпутаты Вярхоўнага Савета XII склікання прынялі першы ў гісторыі асноўны закон суверэннай Беларусі – канстытуцыю.
Апошняе выпраўленне: 15.03.2010 10:31
АДС перадалі лісты спікерам парламентаўНа 24 сакавіка запланаваная сустрэча ў Еўрапарламенце 5 спікераў парламентаў запрошаных да праграмы „Усходняе партнёрства” (Еўранест) – Малдовы, Грузіі, Украіны, Арменіі і Азербайджана.
Апошняе выпраўленне: 15.03.2010 10:37
Лукашэнка паляцеў у ВенесуэлуАляксандр Лукашэнка накіраваўся з візітам у Венесуэлу, дзе плануе абмеркаваць з кіраўніцтвам Венесуэлы ўвесь комплекс сённяшніх двухбаковых адносінаў, а таксама перспектыўныя праекты беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва.
Апошняе выпраўленне: 15.03.2010 09:22
Золата на Паралімпіядзе ў ВанкуверыБеларуска Людміла Волчак выйграла золата ў 10-кіламетровай лыжнай гонцы на Х зімовых Параалімпійскіх гульнях, якія праходзяць у канадскіх Ванкуверы і Уістлеры.
Апошняе выпраўленне: 15.03.2010 08:51
Масавыя акцыі пратэсту ў ТайландзеУ Тайландзе праходзяць масавыя акцыі пратэсту, дэманстранты накіраваліся да армейскіх казармаў, дзе знаходзіцца прэм'ер-міністр краіны Абхіст Ветчачыва.
Апошняе выпраўленне: 15.03.2010 08:42
Берасцейскія сацыял-дэмакраты фармаванне выбаркамаў абскардзілі ў судзеСябры Берасцейскай абласной арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) абскардзілі ў судзе Маскоўскага раёна Берасця рашэнне адміністрацыі Маскоўскага раёна Берасця аб фармаванні участковых выбарчых камісій.
Апошняе выпраўленне: 14.03.2010 18:40
Працягваецца збор сродкаў на выданне кнігі ВітушкіПрацягваецца збор сродкаў, неабходных для выдання кнігі Сяргея Вітушкі. Аўтар падрыхтаваў кнігу казак, якая будзе цікавая не толькі дзецям, але і дарослым.
Апошняе выпраўленне: 14.03.2010 17:53
Пераследуюць незалежную назіральніцуНезалежную назіральніцу з Гродна Святлану Рудкоўскую, якая была вылучана ў акруговую камісію Пралетарскай выбарчай акругі №17 па выбарах у Гарадзенскі абласны савет ад Беларускага Хельсінкскага Камітэту, пераследуюць па месцы працы.
Апошняе выпраўленне: 14.03.2010 17:13
Партыя БНФ ладзіць пікетыТрэці дзень сябры Берасцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, якія вылучаюцца ў кандыдаты шляхам збору подпісаў, стаяць у вулічных пікетах, прысвечаных збору подпісаў.
Апошняе выпраўленне: 14.03.2010 16:21
Канчатковы спіс без апазіцыянераўУ Свіслачы мясцовыя актывісты ад партый БСДГ (Грамада) і Беларускага народнага фронту здзіўлены спісам удзельнікаў выбарчых камісій.
Апошняе выпраўленне: 14.03.2010 15:17
У журналісткі на мяжы забралі машынуУ намесніцы галоўнага рэдактара «Народнай волі» Марыны Коктыш на памежным пераходзе «Каменны лог» на месяц забралі набыты ў Літве аўтамабіль, а саму журналістку на наступны дзень адправілі ў Мінск на папутнай машыне.
Апошняе выпраўленне: 14.03.2010 14:21
|