Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі шукае новых інвестараў для суднабудаўніча-суднарамонтных заводаў у Рэчыцы і Гомелі, паведаміў 30 чэрвекня на прэс-канферэнцыі ў Менску першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Мікалай Верхавец.
Першы намеснік міністра расказаў, што папярэдні інвестар не выканаў свае абавязацельствы і ў сувязі з крызісам прыпыніў дзейнасць у Беларусі. "Працэдура продажу заводаў прыпынена, інвестар не можа набыць неабходныя рэсурсы для таго, каб давесці гэту працэдуру да завяршэння", - сказаў Мікалай Верхавец.
Прадпрыемствы застаюцца ў веданні Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.
Мінтранс Беларусі прадаўжае пошук інвестараў для рэалізацыі намечаных праектаў. "Мы зацікаўлены ў тым, каб інвестары прыбылі да нас, уклалі сродкі ў развіццё заводаў, каб выпускаемая імі прадукцыя была больш якаснай, мела больш дасканалы выгляд", - падкрэсліў Мікалай Верхавец, паведамляе БЕЛТА.








Каментары