11-03, 17:07

На пасяўную накіруюць 1,5 трлн. рублёў ільготных крэдытаў

Гэтымі грашыма дзяржава кампенсуе рост коштаў на энергарэсурсы, мінеральныя ўгнаенні і тэхніку.

Паводле кіраўніцы галоўнага ўпраўлення эканомікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Ганны Андрыевіч, 1 трлн. рублёў плануецца накіраваць на вырашэнне пытанняў, звязаных з правядзеннем веснавых палявых работ. У прыватнасці, 595,3 млрд. выдзяляецца на набыццё мінеральных угнаенняў, 254 млрд. - на закупку ГЗМ. Акрамя таго, перапрацоўчыя і нарыхтоўчыя арганізацыі атрымаюць 147,7 млрд. рублёў на закупку ў сельскагаспадарчых арганізацый збожжа, алейнага семя рапсу, ільновалакна і піваварнага ячменю, якія будуць пастаўляцца ў кошт рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб, паведамляе БелТА. Будуць прадастаўлены крэдыты таксама тым арганізацыям, якія заняты вытворчасцю і нарыхтоўкай насення траў і гібрыднага насення кукурузы.

Упершыню асобным радком выдзелены крэдыты ў памеры 75 млрд. рублёў на закупку адсутнай бялковай сыравіны, неабходнай для збалансаванага кармлення і павышэння прадукцыйнасці жывёлы.

Акрамя таго, па ініцыятыве Міністэрства прамысловасці 500 млрд. накіроўваецца на набыццё тэхнікі. Гэтыя сродкі выдзяляюцца дадаткова да тых крэдытных рэсурсаў, якія былі прадугледжаны ўказам нумар 139 ад 28 лютага гэтага года “Аб фінансаванні ў 2008 годзе рэспубліканскай праграмы аснашчэння сельскагаспадарчай вытворчасці сучаснай тэхнікай на 2005-2010 гады”.

Ганна Андрыевіч адзначыла, што прадастаўляемыя крэдыты - ільготныя. Першыя 3,25% за карыстанне імі сельгаспрадпрыемствы будуць пагашаць самі, а яшчэ 3,25% будзе пагашана за кошт сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі сельгасвытворцаў.

Тэрмінам вяртання крэдытаў вызначаны 2010 год.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя