Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па пытанню вынасу за межы сталіцы аб'ектаў авіярамонтнага завода і будаўніцтва новых аб'ектаў авіяцыі.
- Тэрміны выканання гэтага праекта ўстаноўлены. Часу на разварушванне няма, трэба пачынаць канкрэтныя дзеянні. Наколькі я інфармаваны, не ўсё тут гладка.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўным пытаннем застаецца вынас авіярамонтнага завода за межы горада і будаўніцтва новага завода, паведамляе БелТА. Прычым зрабіць гэта неабходна ў сціслыя тэрміны.
- Калі вы толькі яшчэ думаеце, як будаваць і вырашаць галоўнае пытанне вынасу за межы горада авіярамонтнага завода, то гэта вельмі дрэнна.
Паводле прэзідэнта, планавалася не проста перанесці аб'екты на новае месца, а, па сутнасці, стварыць зусім новае прадпрыемства.
- Нам не патрэбны авіярамонтны завод у тым выглядзе, у якім ён знаходзіцца цяпер. Гэта мінулае стагоддзе. Калі нешта і пакідаць, то толькі невялікі працэнт - па рамонту старых самалётаў. Неабходна выходзіць на больш дасканалы ўзровень і рамантаваць, і тэхнічна абслугоўваць, а ў будучым, магчыма, і вырабляць дэталі для перспектыўных самалётаў, як расійскіх, так і замежных.
Пры гэтым прэзідэнт лічыць неабходным захаваць кваліфікаваны інжынерна-тэхнічны персанал існуючага завода, перавучыць яго, падрыхтаваць да работы ў новых умовах, а таксама стварыць неабходную інфраструктуру.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў час перагавораў з'явіліся і новыя прапановы па будаўніцтву пунктаў захоўвання авіяцыйнай тэхнікі, перш за ўсё, бізнес-авіяцыі. На сённяшняй нарадзе будуць агучаны прапановы, на якой стадыі знаходзіцца вырашэнне гэтага пытання.







Каментары