27-03, 17:19

Лукашэнка сказаў як перажыць санкцыі ЗША

Санкцыі ЗША у адносінах да Беларусі павінны быць кампенсаваны дыверсіфікацыяй экспарту. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па пытаннях супрацоўніцтва з краінамі Персідскага заліва.

"Апошнім часам нашы "свядомыя" ўсё часцей гавораць аб тым, што ў нас будуць праблемы ў эканоміцы, амерыканцы нас прыціснулі, аб гэтым дакладвае і МЗС", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён дадаў, што "калі б мы працавалі па іншых напрамках, то не заўважылі б гэтых амерыканскіх санкцый".

"Хіба праблема сёння прадаць калій у іншыя дзяржавы, а гэта асноўны артыкул экспарту ў ЗША, - адзначыў прэзідэнт. - Аказалася, няма ніякіх праблем. Мы з лёгкасцю можам размясціць свае заказы. Растуць патрэбнасці на калій у свеце - адсюль і завоблачныя цэны на калійныя ўгнаенні. Аказалася, што мы проста можам прадаць гэту прадукцыю, і гэтыя амерыканскія санкцыі нічога не вартыя, яны самі сёння гэта зразумелі і ўсвядомілі".

Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, даўно трэба было дыверсіфікаваць беларускі экспарт. "Мы не можам быць завязаны толькі на Расію, Еўрасаюз і ЗША", - дадаў ён. //БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя