15-04, 08:53

“Белтэлекам” пазбавяць манаполіі

У парламент накіраваныя прапановы аб дэманапалізацыі рынку сувязі.

Плануецца адмена выключнага права нацыянальнага аператара электрасувязі на пропуск міжнароднага трафіка і далучэнне да сеткі электрасувязі агульнага карыстання і сетак іншых дзяржаў.

Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Іван Рак праінфармаваў, што дэманапалізацыя рынку паслуг сувязі адбудзецца з уступленнем у сілу змяненняў у закон аб электрасувязі.

- Мы чакаем унясення змяненняў у закон. Прапановы ў красавіку паступілі ў парламент, яны разгледжаны і адпраўлены на дапрацоўку, - адзначыў БелТА Іван Рак.

Адмена манаполіі "Белтэлекама" не адразу адаб'ецца на рынку электрасувязі Беларусі, лічыць Іван Рак.

- Павінен прыйсці інвестар, які будзе будаваць свае сеткі або атрымае права на ўзаемадзеянне з іншымі аператарамі. Тады пачнецца канкурэнцыя на цэнавым рынку, і тарыфы пачнуць зніжацца, - сказаў ён.

Іван Рак адзначыў, што дэманапалізацыя рынку паслуг электрасувязі не звязана з магчымым акцыяніраваннем "Белтэлекама". Акцыяніраванне або неакцыяніраванне "Белтэлекама" ніяк не звязана з гэтай працэдурай. Незалежна ад формы ўласнасці нацыянальны аператар будзе працаваць так, як працаваў раней, растлумачыў ён.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя