Пра прэтэнзіі да Мінсельгасхарчу Сяргей Сідорскі заявіў сёння, прадстаўляючы калектыву міністэрства новага кіраўніка Сямёна Шапіру.
На пасаду міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Сямён Шапіра быў прызначаны сённяшнім указам прэзідэнта. Раней ён кіраваў ААТ “Агракамбінат “Дзяржынскі”.
Прэм'ер-міністр зазначыў, што, “на жаль, папярэдні міністр, яго намеснікі мала ўвагі надавалі рэалізацыі праграмы развіцця вёскі”.
- У асноўным вяліся абмеркаванні, але рэальная праца па яе выкананні не праводзілася.
Ён зазначыў, як паведамляе БелТА, што сельскагаспадарчы сектар эканомікі, пры ўсіх поспехах за апошні час па асобных паказчыках, у цэлым не выконвае пастаўленыя прэзідэнтам задачы.
- Я ў мінулым звяртаў увагу кіраўніцтва Мінсельгасхарчу на недапрацоўкі, але гэта не знаходзіла разумення.
Кіраўніцтва міністэрства, мяркуе Сідорскі, шмат разважала наконт таго, быць ці не быць айчыннай сельгастэхніцы на палетках краіны.
- Прэзідэнт даў даручэнне - працаваць на беларускай тэхніцы, высокаэфектыўнай, прадукцыйнай.
Паводле прэм'ера, перад АПК стаяць важныя задачы: тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемстваў, нарошчванне экспартных паставак сельгаспрадукцыі, развіццё інфрастуктуры на вёсцы. У сувязі з гэтым і было прынята рашэнне аб змене міністра, патлумачыў ён.
Ён звярнуў увагу на тое, што ў Шапіры ёсць паспяховы вопыт працы ў сельскай гаспадарцы. Прэм'ер-міністр чакае ад новага кіраўніка больш высокіх вынікаў працы міністэрства.




