22-04, 17:31

МАЗ можа пачаць зборку легкавікоў

Мінскі аўтамабільны завод разглядае магчымасць пачатку зборкі легкавых аўтамабіляў, паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Мікалай Косцень журналістам у аўторак у Маскве.

“Зараз мы вядзем перамовы з трыма замежнымі кампаніямі - ААТ “АўтаВАЗ”, кампаніяй з Нямеччыны і кампаніяй з Кітая”, - адзначыў ён, удакладніўшы, што МАЗ вылучыць партнёра, які прадаставіць найболей прывабны інвестыцыйны план.

- Першыя перамовы пачнуцца ў траўні, магу паведаміць, што ў Беларусь прыедзе Барыс Алёшын (прэзідэнт “АўтаВАЗа”).

Паводле гендырэктара беларускага завода, неабходна два-тры гады на ўсе ўзгадненні, і толькі пасля гэтага пачнецца падрыхтоўка магутнасцяў для вытворчасці легкавых аўтамабіляў, паведамляе РИА “Новости”.

Косцень паведаміў, што на першым этапе плануецца збіраць 20-50 тысяч аўтамабіляў у год, большасць з якіх пойдзе на расійскі рынак.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя