04-05, 15:35

Аўтары “Яйкаквадратаў” маглі б зрабіць падарунак МТС

Як паведаміў Рацыі мастак Віктар Маркавец, выявы чырвонага яйка на белым фоне і белага яйка на чырвоным фоне, што выкарыстоўвае МТС у якасці свайго лагатыпу, маглі б стаць законнай уласнасцю кампаніі:

- Судовыя разбіральніцтвы цягнуцца ўжо даўно, і пасля рашэння Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці наўрад ці спыняцца, бо, хутчэй за ўсё, яно будзе абскарджвацца нашым апанентам. Але навошта гэта ўсё трэба, калі мы і так маглі даць сваю згоду, падарыць “Яйкаквадраты” беларускаму МТС, калі б кампанія пайшла з намі на цывілізаваныя перамовы. Замест гэтага МТС занялася падтасоўкай фактаў і падменай дакументаў.

Паводле мастака, рашэнне апеляцыйнага савета НЦІУ на карысць аўтараў “Яйкаквадратаў” яскрава сведчыць аб супрацьпраўнай і некарэктнай дзейнасці МТС. Ці будзе такім жа другое рашэнне апеляцыйнага савета, якое мае быць вынесена 8 траўня, Віктар Маркавец прагназаваць не можа, бо “там розныя падыходы, розныя інтарэсы”.

Наталля ЯКАВЕНКА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя