Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу больш актыўна ствараць турыстычныя аб'екты ў Белавежскай пушчы. Гэта даручэнне ён даў падчас наведвання 11 траўня Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”.
Прэзідэнт азнаёміўся з падрыхтоўкай да святкавання ў 2009 годзе 600-годдзя ўстанаўлення запаведнага рэжыму ў Белавежскай пушчы, развіццём інфраструктуры экалагічнага турызму, мерамі, што прымяняюцца для захавання рэліктавых лясоў, аховай прыродных комплексаў і жывёльнага свету ў нацыянальным парку, паведамляе БелТА.
Як праінфармавалі Аляксандра Лукашэнку, нацыянальны парк павялічвае аб'ём аказваемых паслуг, забяспечвае рост прыбытку. Так, колькасць турыстаў, якія наведваюць Белавежскую пушчу ўзрасла з 55,3 тыс. чалавек у 2001 годзе да прыкладна 190 тыс. у 2007 годзе.
Прэзідэнт таксама паставіў задачу забяспечыць сёлета закупку ў насельніцтва садаводчай прадукцыі і яе перапрацоўку.
- Ужо цяпер трэба разгледзець пытанне закупкі ў насельніцтва яблыкаў, грыбоў і пры неабходнасці закупіць лініі, каб забяспечыць насельніцтва сокам уласнай вытворчасці.
Ён даручыў Белкаапсаюзу і ўраду трымаць пад кантролем вырашэнне гэтых пытанняў.
- Навошта нам прадаваць задарма гэтую прадукцыю, а затым увозіць імпартны сок, калі мы можам арганізаваць уласную вытворчасць. Трэба ў сябе вырабляць і перапрацоўваць грыбы і іншую прадукцыю.




