13-05, 11:30

Чатыры пары шкарпэтак у Беларусь увозіць нельга

Беларуская мытня ўзмоцніць кантроль за перасоўваннем тавараў для асабістага карыстання праз мытную мяжу з 15 траўня. 

Як паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі, з 15 траўня 2008 гады ўступаюць у сілу метадычныя рэкамендацыі, якія тычацца кантролю за перасоўваннем тавараў фізічнымі асобамі праз мытную мяжу.

"Рэкамендацыі разасланыя на ўсе мытні рэспублікі", адзначылі ў камітэце.

Адзін раз у два месяцы можна будзе правезці не больш за тры адзінкі аднаго наймення тавару, але не больш за 10 найменняў. Адзін раз у месяц - тры адзінкі аднаго віду, але не больш за тры найменняў. Калі жа вы будзеце ездзіць за мяжа часцей, чым адзін раз у тыдзень, то зможаце правезці толькі адну адзінку і толькі аднаго наймення тавараў.

Пры гэтым дапускаецца завезці адну адзінку не больш за тры найменні бытавой тэхнікі і прадметаў доўгага карыстання з разраду верхняй вопраткі, абутку і г.д.

Гэтыя новаўвядзенні не адносяцца да прадуктаў харчавання. Узнікае шмат пытанняў наконт гэтага новаўвядзення. Да прыкладу, чаму закон дазваляе завезці 35 кг грузу на суму не больш адной тысячы еўра, а мытня ўводзіць кантроль.

Новы парадак увозу не распаўсюджваецца на некаторыя катэгорыі грамадзян, уключаючы кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, членаў парламенцкіх, урадавых і іншых афіцыйных дэлегацый замежных дзяржаў.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя