24-06, 12:31

Расія ўводзіць абмежаванні на беларускае малако

Міністэрства эканомікі і развіцця Расіі сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі распрацоўваюць прапановы па рэгуляванні імпарту сухога малака з Беларусі.

Як паведаміў сёння міністр сельскай гаспадаркі Расіі Аляксей Гардзееў на селектарнай нарадзе па пытаннях комплекснага развіцця малочнай жывёлагадоўлі і сельскагаспадарчай кааперацыі, “у цяперашні час па даручэнні ўрада Мінэканамразвіцця і Мінсельгас рыхтуюць прапановы па аператыўных мерах рэгулявання імпарту, у першую чаргу сухога малака, з Рэспублікі Беларусь".

Паводле Гардзеева, на рынку сухога малака адзначана паніжэнне закупных коштаў разам з ростам імпарту гэтай прадукцыі, паведамляюць расійскія СМІ.

Першы віцэ-прэм’ер расійскага ўрада Віктар Зубкоў пасля гэтай жа нарады заявіў расійскім журналістам, што Расія можа пачаць антыдэмпінгавае расследаванне супраць таннага беларускага малака.

- Я даў даручэнне Мінэканамразвіцця ў рамках камісіі па мытна-тарыфнаму рэгуляванню разгледзець праблемныя пытанні, звязаныя з сітуацыяй.

Першы віцэ-прэм’ер адзначыў, што Беларусь вельмі актыўна субсідуе сваіх вытворцаў малака, у выніку чаго расійскія таваравытворцы не могуць канкураваць з беларускім імпартам у кошце.

- Праца зараз такая пачатая. У рамках камісіі можа быць ініцыяваная антыдэмпінгавае расследаванне.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя