Гарадзенскі Рух “За Свабоду”, як адзін з суарганізатараў юбілейнага БАСОВІШЧА, дапаможа вам атрымаць аднаразовую візу ў Рэспубліку Польшча для наведвання БАСОВІШЧА.
Дзеля атрымання візы неабходна:
1. Даслаць на адрас zasvabodu.hrodna@gmail.com сваё імя і прозвішча, нумар пашпарта з пазнакай “РУХаем на БАСОВІШЧА!”
2. Прынесці пашпарт (прымаюцца толькі сапраўдныя пашпарты, тэрмін дзеяння якіх не павінен заканчвацца раней чым 19 кастрычніка 2009 года). Пашпарты прыносім па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы). Пашпарты можна прыносіць з 22.06.2009 да 9.07.2009 ад панядзелку да пятніцы з 17.00 да 19.00. Увага! У іншыя дні ды ў іншы час ад пазначаных дакументы прымацца не будуць!
3. Копію 32 і 33 старонак пашпарта.
4. Адзін фотаздымак на польскую візу (фотамайстры ведаюць, дастаткова проста сказаць “на польскую візу”).
5. Запоўніць на месцы анкету на атрыманне польскай візы.
6. Набыць страхоўку на час Фестываля (страхавая фірма будзе працаваць у гэтыя дні таксама ў памяшканні ТБШ, Будзёнага 48а-44).
7. Дачакацца пашпарта з візай.
8. Узяць удзел у БАСОВІШЧЫ!!! :))))
Па любую дадатковую інфармацыю звяртайцеся на адрас zasvabodu.hrodna@gmail.com
http://ruh-u-hrodna.livejournal.com/10347.html#cutid1
Пачынаем набор на валанцёраў на Басовішча 2009 – абмежаваная колкасць! Вырашае чарговасць заяваў.
Патрабуем 20 валанцёраў, якія ўцягнуцца ўсім сэрцам ў працу, звязаную з фэстывальнымі падзеямі.
Якія крытэрыі павінен выканаць валанцёр?
Поўныя 18 гадоў
Дастатковая для паразумлення веданне польскай і беларускай мовы
Ведаць і разумець слова “адказнасць”
Правілы валантарыяту.
Кожна валанцёр абавязаны:
Удзелнічаць у арганізаванай сустрэчы якая адбудзецца 16 ліпеня а 12-й гадзіне на месцы фэсту
Прытрымлівацца графіку працы падрыхтаванага на вышэй згаданай сустрэчы
Выконваць агульныя правілы які абавязваюць на терыторыі фэсту
Заставацца на тэрыторыі фэсту ажно да яго заканчэння
Дапамога:
Сярэдні памер часу працы валанцёра будзе складаць 5-6 гадзін з магчымі перапынкамі.
Характар дапамогі:
Праца на намётавым гарадку
Праца ў фэстывалнай краме
Праца ў школе
Арганізатар гарантуе валанцёру пітную ваду, харчаванне і бясплатнае месца ў намётавым гарадку.
Заўкі з інфармацыямі:
1. Імя і прозвішча
2. Нумар пашпарту
3. Адказ, чаму хочаш стаць валанцёрам на фэстывалі Басовішча 2009? ))
Заяўкі дасылайце на скрынку valancior@basowiszcza.org
Арганізацыйны камітэт Басовішча-2009








Каментары