З 7 па 12 ліпеня 2009 года пройдзе XV штогадовая грэка-каталіцкая Пілігрымка з Віцебску ў Полацак. Пілігрымка мае працягласць 104 км. У гэтым годзе Пілігрымка праходзіць пад дэвізам “Крыж Хрыста – знак любові”.
Пілігрымка, што пачалася 15 год таму, для ўшанаваньня памяці 5-ці Полацкіх пакутнікаў - базылянскіх манахаў, забітых у 1705 годзе расейскім царом Пятром І, кожны год праходзіць пакутніцкі шлях св. Святамучаніка Язафата і Полацкіх пакутнікаў.
“Кожны год Пілігрымка атрымлівае новы дэвіз, які ўпісваецца ў душпастырскую праграму Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы дадзенага году,” - звяртаюцца ў звароце арганізатары.
Кожны – хрысціянін, чалавек, які шукае Бога, які любіць сваю Бацькаўшчыну Беларусь, можа далучыцца да Пілігрымкі і прайсці гэты шлях у супольнай малітве і любові.
Віктар Парфёненка, Радыё Рацыя.








Каментары