Апошнімі днямі тэатральны асяродак Мінска віруе чуткамі пра сыход Святланы Зелянкоўскай з тэатра імя Янкі Купалы, дзе яна ўжо колькі часу з’яўляецца вядучай актрысай. Чуткі яшчэ больш узмацніліся пасля таго, як стала вядома пра раман зоркі з лідэрам “Ляпіса Трубяцкога” Сяргеем Міхалком.
Сама Святлана Зелянскоўская не надта хоча гаварыць пра новыя гарызонты сваёй кар’еры і жыцця.
- Святлана, да нас дайшлі чуткі, што Вы збіраецеся пакінуць тэатр. Ці праўда гэта?
- На гэтую тэму я не буду размаўляць. Гэта чуткі - пакуль што.
- Дык у Вас не было такой думкі?
- Насамрэч, калі сыйду, значыцца, сыйду. Калі не – значыць, не сыйшла. Я не люблю слова “чуткі”.
- Вашую асобу зараз звязваюць з Сяргеем Міхалком. Наколькі праўда, што Вы – ягоная новая дзяўчына?
- Гэта сапраўды так.
- А замуж за яго не збіраецеся?
- Больш нічога не скажу.
Святлана Зелянкоўская занятая амаль ва ўсіх найбольш гучных спектаклях Купалаўскага: “Чычыкаў”, “Чорная панна Нясвіжа”, “Сымон-Музыка”. Грае яна і ў візітоўцы тэатру – “Паўлінцы”. Гэтай пастаноўкай “купалаўцы” штогод адкрываюць тэатральны сезон. Вядомасць у межах краіны прынесла ёй роля ў першай спробе беларускага кінаблакбастэра – “Анастасіі Слуцкай”. Пасля гэтай ролі пра Зелянкоўскую загаварылі як пра сэкс-сімвал беларускага тэатру і кіно.
Наталля ЯКАВЕНКА




