04-02, 16:29

Акцыя Arche

Часопіс Arche праводзіць акцыю распродажу старых нумароў выдання. Пра прычыну і сутнасць такой акцыі расказаў рэдактар Arche Валерый Булгакаў:

- Arche  - гэта адзіны ў Беларусі штомесячны часопіс на беларускай мове, які ніяк не залежыць ад дзяржавы. Нягледзячы на ўсе нашыя высілкі, часопіс дагэтуль застаецца забаронены да дыстрыбуцыі праз дзяржаўныя сеткі, такія як Белсаюздрук, альбо Белкніга. Асноўныя масы часопісаў, якія падпадаюць пад акцыю былі выпушчаныя альбо напярэдадні, альбо адразу пасля факту выкідання Arche з кнігарняў, кіёскаў і іншых публічных месцаў, дзе Arche можна было набыць. Цяперашні распродаж – у прынцыпе даніна тым акалічнасцям. Напярэдадні гэтага выгнання часопіс меў наклад, прыкладна, 1100 асобнікаў. Цяпер наклад дасягае 500-600 асобнікаў максімум. Пакуль мы зразумелі якая наша рэальная аўдыторыя ў новых варунках, варунках паўпадпольнага выдання, мы па інэрцыі яшчэ працягвалі друкаваць нейкі час Arche завышанымі накладамі, як пасля выявілася.

Таму ёсць гэтыя лішкі, якія мы цяпер прапаноўваем нашым чытачам. Не трэба думаць што гэта нейкае фантастычнае зніжэнне цэнаў, альбо продаж за бесцань. Нагадаю, што ў 2003-м годзе сярэдні кошт нумару Arche вагаўся ад 2-х да 3-х тысячаў рублёў. Цяпер мы прадаем гэтыя нумары за 1000 руб. Гэта значыць, што зніжка ўсяго складае 50-70 адсоткаў. Гэта абсалютна нармальна, улічваючы, што сапраўды рынкавая прыцягальнасць гэтых нумароў пасля таго, як прайшло 5 гадоў, сур’ёзна зменшылася.

Зніжкамі ў рамах акцыі, падрабязнасці якой дарэчы можна даведацца на сайце выдання, ужо скарысталася нямала чытачоў, сярод якіх, як зазначыў Валерый Булгакаў, ёсць не толькі мінская публіка, але і прадстаўнікі ўсіх без выключэння абласных цэнтраў Беларусі, а таксама шмат якіх райцэнтраў і населеных пунктаў, якія далёка не з’яўляюцца культурнымі альбо інтэлектуальнымі цэнтрамі краіны.

Радыё Рацыя, Менск.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя