18-04, 13:52

У ЗША памёр 99-гадовы мастак з Віцебску Джозэф Солман

Джозэф Солман, які разам з Маркам Ратко і іншымі мадэрністамі спрыяў рэфармаванню амерыканскага мастацтва яшчэ ў 30-х гадах мінулага стагоддзя, сканаў у сваёй студыі на Манхэттэне.

Джозэф Солман нарадзіўся ў 1909 годзе ў Віцебску. Пазней яго сям'я перабралася ў ЗША і пасялілася ў Квінсе. Солман наведваў заняткі ў Лізе студэнтаў, а таксама вучыўся ў Нацыянальнай мастацкай акадэміі. Аднак мастак заўсёды гаварыў, што сваё майстэрства ён набыў, малюючы ў аўтобусах і ў прыгарадзе, піша The New York Times.

У 1935 годзе, ужо вядомым майстрам, Солман стварыў групу прагрэсіўных экспрэсіяністаў “Дзесяць”, у якую ўваходзілі такія сусветна вядомыя творцы як Марк Ратко, Адольф Готліў і Ілля Балатоўскі. Прыкладна ў гэты ж час Солман быў абраны галоўным рэдактарам часопіса Art Front.

Творчасць Солмана, мяркуюць спецыялісты, паслужыла натхненнем для Ратко. Сам ураджэнец Віцебска заявіў у адным з інтэрв'ю, што найбольшы ўплыў на яго працы аказаў Сезан. “Што мяне сапраўды зачароўвае, - сказаў неяк Солман, - дык гэта колер кавалачка неба паміж будынкамі, які я бачу, калі еду на аўтобусе падчас змяркання”.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя