23-04, 12:54

Аляхно: у NRM ёсць усе шанцы на “Еўрабачанні”

Падчас сённяшняй онлайн-канферэнцыі на “Белорусских новостях” прадстаўніка Беларусі на “Еўрабачанні-2008” Руслана Аляхно спыталі аб яго стаўленні да такіх гуртоў, як NRM, “Крамбамбуля”, “Крама”, і аб іх перспектывах на гэтым конкурсе.

“Я рады, што такія гурты ёсць у нашай краіне. Дзякуючы ім дзесяць год таму быў цэлы усплёск. Яны граюць жывую і арыгінальную музыку, у іх багата прыхільнікаў, і ўсе яны з’яўляюцца прафесійнымі музыкантамі. У адборачным туры “Еўрафэсту” сёлета браў удзел “Палац”. І, наколькі я памятаю, яны занялі высокае месца па выніках глядацкага галасавання ў паўфінале. Таму ўсе шанцы у іх ёсць, трэба толькі ісці і браць удзел у адборачным туры”, - сказаў спявак.

Што да ўласна “Еўрабачання”, то, па словах Аляхно, ён едзе туды перамагаць.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя