11-05, 18:34

На “Воздух” праз “Тузін Гітоў”

11 траўня на ТГ стартавала інтэрнэт-галасаванне, якое вызначыць аднаго з беларускіх удзельнікаў буйнога расійскага фестывалю “Воздух”, які пройдзе ў Петразаводску 20-22 чэрвеня.

На паездку ў Карэлію прэтэндуюць 15 беларускіх камандаў. Адна з камандаў ужо вядомая – гэта OSIMIRA. Другую – вызначыць журы беларускага адборачнага туру, трэцюю – наведнікі музычнага парталу.

Сярод удзельнікаў сёлетняга “Воздуха” – самыя вядомыя расійскія каманды: СЛОТ, “Пилот”, “Чиж и Со”, “Тараканы”, “Муха”, “Бригадный подряд”, “Сурганова и оркестр”, “Иван Купала”, “Кукрыниксы” ды іншыя.

З беларусаў на паездку прэтэндуюць каманды абсалютна рознай музычнай скіраванасці. Заявы на адборачны тур падалі наступныя гурты:

Mauzer, “Серебряная свадьба”, “Пневмания”, beZ bileta, УЖЕ, Tarpach, WISP, Naka, Zatoczka, Donatello, Каира, 4example, Krok, :B:N:, Metaxa.

Ад 11 траўня на “Тузіне Гітоў” распачынаецца галасаванне, пераможца якога і атрымае магчымасць выступіць на фэсце ў Карэліі. У галасаванні не будуць бачныя бягучыя вынікі. Пераможца галасавання будзе абвешчаны 16 траўня. Галасаваць можна штодзень за аднаго выканаўцу.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя